Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея
Лукашэнка працягвае наведваць абласныя «Дажынкі».
08.11.2024 / 12:47
У Полацку яму падарылі рэпліку баявога мяча часоў князя Усяслава Чарадзея (1044—1101), піша БелТА.
Меч паднеслі на шкуры ваўка.
Пры стварэнні мяча выкарыстоўваліся выключна тэхналогіі, характэрныя для Сярэднявечча: кавальская зварка, коўка, цісненне, вараненне, інкрустацыя бронзай і дамаскіроўка дротам. Ён выраблены з жалеза, марэнага дубу, бронзы і скуры. Даўжыня мяча ў ножнах 101 см, а вага 1,5 кг.