У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі

Паводле розных звестак, пацярпелі ад дзесяці да трыццаці ізраільскіх заўзятараў. У пацярпелых пабоі і нажавыя раненні.

08.11.2024 / 12:20

Фота: Mouneb Taim/Anadolu via Getty Images

У Амстэрдаме пасля футбольнага матча ў Лізе Еўропы паміж нідэрландскім «Аяксам» і ізраільскім «Макабі Тэль-Авіў» (5:0) на заўзятараў з Ізраіля напалі людзі ў масках. Некаторыя з іх былі з палесцінскімі сцягамі і выкрыквалі прапалесцінскія лозунгі. Нападнікі таксама спрабавалі ўварвацца ў гатэлі, дзе спыніліся ізраільцяне, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Some horrifying "just anti-Zionism" in Amsterdam tonight as Israeli soccer fans are lynched by huge pro-Palestine mobs. Where are the police?! pic.twitter.com/HMwQgCwJMi

— Eitan Fischberger (@EFischberger) November 8, 2024

Перад гульнёй заўзятары ізраільскага клуба знялі вывешаны на вуліцы сцяг Палесціны. Пасля гульні на ізраільцян напалі ў некалькіх месцах горада. У пацярпелых пабоі і нажавыя раненні.

Міністэрства замежных спраў Ізраіля паведаміла, што 10 чалавек атрымалі раненні, з двума ізраільцянамі звязацца не ўдалося. Ступень цяжкасці атрыманых раненняў удакладняецца.

Прадстаўнікі паліцыі Нідэрландаў паведамілі, што атрымалі шэраг паведамленняў пра бойкі ў цэнтры горада. Паводле звестак паліцэйскіх, пасля беспарадкаў былі затрыманыя 57 чалавек.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху распарадзіўся неадкладна адправіць у Нідэрланды два самалёты для вяртання ў краіну ізраільскіх грамадзян.

Кіраўнік урада Ізраіля запатрабаваў ад галандскіх уладаў хуткіх і рашучых дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў беспарадкаў для забеспячэння бяспекі грамадзян Ізраіля. Ізраільцяне, якія знаходзяцца ў Амстэрдаме, МЗС Ізраіля заклікаў не пакідаць гасцініцы.

Амбасадар Ізраіля ў ААН Дэні Данон апублікаваў у сацсетцы кадры нападу і назваў тое, што здарылася «пагромам». «Гэта сапраўдныя абліччы прыхільнікаў радыкальнага тэрарызму, з якім мы змагаемся», — напісаў ён.

⚠️ Graphic videos ⚠️

Hundreds of fans of the @MaccabiTLVFC soccer team were ambushed and attacked in Amsterdam tonight as they left the stadium following a game against @AFCAjax.

The mob who targeted these innocent Israelis has proudly shared their violent acts on social media.… pic.twitter.com/R3vRAIKrIG

— Embassy of Israel to the USA (@IsraelinUSA) November 8, 2024

Лідар найбуйнейшай у парламенце Нідэрландаў правай «Партыі свабоды» Герт Вілдэрс назваў тое, што адбылося на вуліцах Амстэрдама, пагромам. «Мы сталі Газай Еўропы. Мусульмане з палесцінскімі сцягамі палююць на габрэяў. Улады будуць прыцягнутыя да адказнасці за сваю няздольнасць абараніць грамадзян Ізраіля», — заявіў ён.

Nashaniva.com