Жанчына ў чырвона-зялёным на матчы ў Варшаве: Я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з ім

Беларуска, якая прыйшла на футбольны матч мінскага «Дынама» і польскай «Легіі» з чырвона-зялёным сцягам, крыху расказала пра сябе.

08.11.2024 / 10:13

Беларуска прыйшла на матч у чырвона-зялёным. Скрын відэа ютуб-канала «ЧестнОК»

Блогер Аляксандр Івулін падышоў пазнаёміцца з жанчынай.

«Мяне пасля наб'юць гэтыя чырвона-белыя», — усміхаецца яна.

Расказвае, што беларуска, выйшла замуж за паляка.

Івулін спытаў жанчыну, чаму яна прыйшла на стадыён у такой форме.

@nashaniva Гарачы вечар у Варшаве #динамоминск #легия #варшава #футболбеларуси #нашаніва #белорусывпольше #жывебеларусь #белорусы ♬ DEVIL SOUL - Phonk Killer

«Таму што я нарадзілася, калі быў такі сцяг, і я хачу памерці з такім сцягам», — адказала яна.

«Ну вы амаль прыйшлі па адрасе», — жартуе Івулін.

«Я думаю, гэта магчыма апошні дзень майго жыцця», — смяецца ў адказ жанчына.

Яна расказала, што нарадзілася ў 1991-м.

«Вы не пад гэтым сцягам нарадзіліся», — заўважыў Івулін. Афіцыйны чырвона-зялёны сцяг быў зацверджаны ў 1995-м, пасля распаду СССР з 1991-га сцягам Беларусі быў бел-чырвона-белы.

Жанчына спрабавала паспрачацца.

«Але наогул якая розніца, — сказала ў выніку. — У Беларусі не можа быць іншага сцяга».

Івулін спытаў, за каго з футбалістаў заўзее новая знаёмая.

«Хто найлепшы футбаліст — без паняцця. (…)Я агулам працую…» — запнулася жанчына.

«Вы працуеце сёння. Вы ўсё правільна сказалі», — з усмешкай падлавіў яе Івулін.

«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы.

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА

Хто тая жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам

Nashaniva.com