Расійская бомба разбурыла шматпавярховік у Харкаве — 25 пацярпелых
Чарговы ўдар па Харкаве Расія нанесла ўначы з 7 на 8 лістапада.
08.11.2024 / 09:41
Разбураны расійскай авіябомбай шматпавярховік у Харкаве. Фота: тэлеграм-канал кіраўніка абласной адміністрацыі Харкава Алега Сінегубава
Як паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік абласной адміністрацыі Харкава Алег Сінегубаў, расійскія бомбы пашкодзілі некалькі будынкаў. Выбухі часткова разбурылі шматпавярховік у Салтоўскім раёне Харкава (па словах Сінягубава, расійская бомба разбурыла ніжнія тры паверхі) — пацярпела 25 чалавек. Пяць з іх шпіталізаваныя. З часткова разбуранага дома эвакуявалі 30 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей.
Разбураны расійскай авіябомбай шматпавярховік у Харкаве. Фота: тэлеграм-канал кіраўніка абласной адміністрацыі Харкава Алега Сінегубава
У Адэсе адзін чалавек загінуў пры начным налёце «шахедаў», паведамляюць украінскія ратавальнікі.
Начная атака была і па Кіеўскай вобласці. Чатыры чалавекі параненыя — гэта кіроўцы аўто, якія былі на месцы падзення абломкаў збітых ракет.