Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю

Мытня Літвы з 11 лістапада ўзмоцніць кантроль на мяжы за вывазам з ЕС тавараў падвойнага прызначэння.

08.11.2024 / 09:22

Кантроль на беларуска-літоўскай мяжы ўзмоцняць. Фота: lrmuitine.lt

Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Пастрожаны кантроль больш закране фірмы-экспарцёры, а не звычайных падарожнікаў.

Таварамі падвойнага прызначэння лічацца тавары, што могуць выкарыстоўвацца падчас бою або для вытворчасці прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах.

«Асаблівая ўвага будзе нададзена электроніцы, такой як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампаненты. Таксама будзе больш строгі кантроль над экспартам тавараў, на якія распаўсюджваюцца выключэнні з санкцыйнага рэгламенту, такіх як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, розныя механізмы, іх дэталі і аналагічныя тавары», — паведамляе літоўская мытня.

Nashaniva.com