Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл

Адзін з інсайдарскіх тэлеграм-каналаў, прысвечаных вайне ва Украіне, апублікаваў копію дакумента, у якім, як сцвярджаецца, прыведзеныя абставіны гібелі генерал-маёра Паўла Кліменкі. 

07.11.2024 / 23:33

Павел Кліменка. 

Увечары 6 лістапада Кліменка разам з падначаленымі ехаў на матацыклах у горадзе Краснагораўка Данецкай вобласці, які ў верасні быў акупаваны Расіяй. 

Калону разбілі пры дапамозе FPV-дронаў. Кліменка атрымаў цяжкія траўмы галавы і быў тэрмінова адпраўлены ў цэнтр траўматалогіі ў Данецку, але праз некалькі гадзін памёр.

Кліменка стаў 13-м расійскім генералам, пра чыю смерць паведамлялася з лютага 2022 года. Расійскія ўлады пацвердзілі восем з іх. 

Nashaniva.com