Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Беларускі футбольны клуб сёння праводзіць матч Лігі канферэнцый супраць варшаўскай «Легіі». Фанаты «Дынама» заклікалі прыходзіць на трыбуны з нацыянальнай сімволікай, і беларусы адгукнуліся на гэтую просьбу.
07.11.2024 / 21:35
Скрыншот трансляцыі.
Падчас гульні беларускія фанаты зладзілі перфоманс — яны паказалі тэкст са зваротам да Лукашэнкі і ягоных сілавікоў.
На гасцявой трыбуне апынулася і жанчына з чырвона-зялёным сцягам. Хто яна і якая ў яе матывацыя, незразумела.
Ведаючы пра магчымыя палітычныя акцыі, беларуская прапаганда вырашыла не паказваць матч. Польскія фанаты вывесілі банэры з пасланнем Лукашэнку і пажаданнямі ягонай смерці за разбурэнне могілак польскіх жаўнераў.
Таксама палякі вывесілі банер падтрымкі беларускаму палітвязню.
Джым — фанат мінскага «Тарпеда», якому ў 2021 годзе прысудзілі 6 гадоў калоніі па артыкуле «масавыя беспарадкі».