На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

На аўкцыённай пляцоўцы BelTorgi з'явіліся дзве аўтазаправачныя станцыі сеткі «Рос-ВТС». Раней яны працавалі пад брэндам «Трайпл» бізнес-імперыі апальнага мільянера Юрыя Чыжа.

07.11.2024 / 17:24

Адна АЗС знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Платонава. Яе стартавы кошт складае 1 108 000 рублёў.

Другая запраўка месціцца на радзіме Чыжа ў Бярозе Брэсцкай вобласці. Таргі на яе стартуюць з адзнакі 2 297 070 рублёў.

Уладальнікам абедзвюх АЗС указаная кампанія СААТ «НафтаХімТрэйдзінг». Улетку яна прайшла праз працэдуру банкруцтва.

Аўкцыёны адбудуцца 25 лістапада ў 11 гадзін.

Nashaniva.com