Выбралі самага прыгожага ката ў свеце

Самага прыгожага ката выбралі на міжнароднай выставе ў Нарвегіі. Агулам на яе з'ехаліся 1500 жывёл з усяго свету і іх двухногія скураныя сябры.

07.11.2024 / 14:41

Ураджэнец польскага Гданьска Бакардзі прыбыў на мерапрыемства ўпершыню і аказаўся адзіным прадстаўніком Польшчы. Аднак гэта не перашкодзіла яму схапіць перамогу сваімі кацінымі лапкамі.

— Я заўсёды ведала, што ён самы прыгожы кот у свеце. Я паўтарала яму гэта кожны дзень. Я вельмі люблю яго, ён самы выдатны, — толькі і змагла вымавіць неймаверна ўзрадаваная перамогай Бакардзі яго гаспадыня Ёана Кавальчык.

Пераможца — прадстаўнік пароды рускі блакітны кот. Як кажа гаспадыня, кот выдатна ведае, як выкарыстоўваць сваё абаянне, напрыклад, калі просіць дадатковую порцыю пачастунку.

— Ён выдатна выкарыстоўвае сваё асабістае абаянне. Дазваляе сабе выбіраць ежу на свой густ і перабірае яе ў залежнасці ад настрою, — кажа гаспадыня.

Nashaniva.com