Аляксей Протас працягвае ззяць у НХЛ. Закінуў пятую шайбу ў сезоне

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон Кэпіталз» дома адолеў «Нэшвіл Прэдатарз» — 3:2.

07.11.2024 / 08:31

Аляксей Протас (twitter.com/Capitals)

У складзе сталічнай каманды беларускі форвард Аляксей Протас гуляў на левым флангу першага звяна. Яго партнёрамі сталі Аляксандр Авечкін і Дылан Строўм, піша «Беларускі хакей».

На 36-й хвіліне сустрэчы Протас закінуў свой пяты гол у сезоне. Акрамя Протаса, таксама закінулі Конар Макмайкл і Аляксандр Авечкін.

Протас правёў на лёдзе 11:40 (з іх 0:34 у большасці), закінуў шайбу, нанёс 2 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

У сезоне ў Протаса 12 гульняў, 12 (5+7) балаў, паказчык карыснасці «+8», 4 хвіліны штрафу.

«Вашынгтон» з 18 баламі ў 12 гульнях займае 3-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.

Наступны матч «Кэпіталз» правядуць 9 лістапада дома супраць «Пітсбурга».

Nashaniva.com