Урад Літвы забараніў прыём грамадзян Беларусі ў мясцовае апалчэнне
У добраахвотніцкі Саюз стралкоў Літвы, інтэграваны ў сістэму Мінабароны Літвы, забаранілі прыём асоб з падвойным грамадзянствам, якія жывуць у краіне, калі адно з гэтых грамадзянстваў — беларускае або расійскае. Такую ініцыятыву абароннага ведамства на чарговым пасяджэнні ўхваліў урад Літвы.
06.11.2024 / 21:10
Літоўскія стралкі. Фота: sauliusajunga.lt
Цяпер дакумент перадаецца на канчатковае зацвярджэнне ў парламент.
Аналагічнае рашэнне з нагоды армейскай службы асоб з падвойным грамадзянствам знаходзіцца на разглядзе Кабінета міністраў.
Спіс недружалюбных краін вызначае ўрад Літвы. У студзені 2024 года ў яго былі ўнесеныя Беларусь, Кітай і Расія.
У Саюз стралкоў Літвы цяпер уваходзяць 16 тыс. чалавек, што з'яўляецца максімумам за ўсю гісторыю гэтай структуры пасля аднаўлення літоўскай незалежнасці. За апошнія паўтара года ў стралкі запісалася каля 2 тыс. чалавек.
Грамадзянам Беларусі могуць забараніць служыць у арміі Літвы
У Літве загінуў былы расійскі неанацыст «Казак», які быў супраць Пуціна