У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў

Сталінка звонку, хай-тэк унутры.

06.11.2024 / 15:52

На адной з пляцовак па гандлі нерухомасцю з'явілася аб'ява пра продажы кватэры ў старым доме-сталінцы. За «двушку» вельмі сціплай плошчы хочуць 119 тысяч даляраў, піша Blizko.by.

Кватэра знаходзіцца ў доме 15 па вуліцы Валадарскага. Дом пабудовы 1952 года, кватэра на першым паверсе з чатырох. Агульная плошча — 38,1 квадратнага метра, з іх жылая — 25,9 кв. м.

У кватэры выкананы сучасны рамонт у стылі лофт, а столі вышынёй да 3,5 метра дазволілі арганізаваць другі ўзровень, дзе размясціўся дадатковы двухспальны матрац.

Санвузел у кватэры сумешчаны (ванны няма, толькі душ), балкона няма. Кватэра каштуе 396 556 рублёў, або 119 тысяч даляраў у эквіваленце.

Атрымліваецца, што ў сярэднім адзін квадратны метр абыйдзецца пакупніку ў 3.123 даляра.

Nashaniva.com