Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя
Прагноз надвор'я на 7—9 лістапада.
06.11.2024 / 11:56
У чацвер чакаецца перавага воблачнага надвор'я. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі згушчаецца туман, ноччу і раніцай у паўднёва-заходніх раёнах слабы галалёд.
Ноччу +1..+7°С, па паўднёвым захадзе 0..-4°С, максімальная днём +3..+9°С.
8 лістапада, у пятніцу, уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі будзе згушчацца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд.
Ноччу 0..+6°С, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да -2°С, максімальная днём +4..+10°С.
9 лістапада пераважна без ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі будзе згушчацца слабы туман.
Ноччу -3..+4°С, максімальная днём +4..+9°С.