На выбарчыя ўчасткі ў штаце Джорджыя прыйшлі паведамленні пра мініраванне, падазраюць Расію
Раніцай 5 лістапада на выбарчыя ўчасткі ў акрузе Фултан амерыканскага штата Джорджыя паступіла пяць званкоў пра пагрозу выбухаў. Трывога аказалася падманнай, але ўчасткі давялося эвакуяваць.
05.11.2024 / 23:52
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/David Goldman
Па словах мясцовых чыноўнікаў, два выбарчыя ўчасткі давялося эвакуяваць прыкладна на 30 хвілін кожны. Акруга, у склад якой уваходзіць горад Атланта, звярнулася ў суд, каб працягнуць час працы ўчасткаў.
Дзяржсакратар штата Джорджыя Брэд Рафенспергер сцвярджае, што гэтыя пагрозы паходзілі з Расіі.
«Мы чулі некалькі пагроз расійскага паходжання. У інтарэсах грамадскай бяспекі мы заўсёды правяраем гэта», — дадаў ён і заявіў, што матывам была спроба «дэстабілізаваць Амерыку».
ФБР з гэтай нагоды выдала заяву:
«ФБР вядома пра некалькі пагроз выбухаў, якія паступілі па ўсім штаце Джорджыя. Сумленнасць выбараў і абарона нашага грамадства — наш галоўны прыярытэт, і ФБР цесна супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі штата і мясцовымі ўладамі, каб рэагаваць на пагрозы, звязаныя з выбарамі».
Раней прадстаўнікі разведкі і бяспекі ЗША абвінавацілі Расію і Іран у нарошчванні кібератак і кампаній дэзынфармацыі з мэтай пасеяць разлад, калі амерыканцы адправяцца на выбарчыя ўчасткі 5 лістапада.
Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?
На выбарах у ЗША прагаласаваў сабака ФОТА
Суд у ЗША не стаў забараняць палітычную латарэю Ілана Маска
У апошні дзень выбарчай кампаніі Трамп і Харыс правялі мітынгі ў хісткіх штатах
Харыс прагаласавала на выбарах у ЗША
Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана