Прыёрбанк абнавіў лагатып

Прыёрбанк паказаў свой новы лагатып пасля змены ўладальніка. Цяпер у ім будуць дзве паралельныя лініі, якія нагадваюць літару «П» без верхняй часткі. Раней каля назвы фінустановы быў намаляваны кружочак з малюнкам унутры.

05.11.2024 / 20:12

Новы лагатып Прыёрбанка

У банку гавораць, што дызайн новага лагатыпа сімвалізуе рост і рух наперад, як на графіку, дзе ўсё ідзе толькі ўверх. А таксама адзначаюць, што «дзве паралельныя прамыя сімвалізуюць Прыёрбанк і кліента, якія рухаюцца разам у адным кірунку».

Стары лагатып Прыёрбанка

У канцы верасня ў Прыёрбанка змяніўся ўладальнік: аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International прадала акцыі банка інвестару з ААЭ. 

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Raiffeisen застанецца банкам-карэспандэнтам Прыёрбанка пасля продажу

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

За якую суму Raiffesen можа прадаць Прыёрбанк інвестару з ААЭ

Nashaniva.com