У Брэсце заўважылі рэдкі спорткар — такіх было выпушчана ўсяго 419

Абмежаваную колькасць такіх аўтамабіляў выпусцілі ў 1980-я гады.

05.11.2024 / 17:52

Фота: «Вялікі аўтаблог»

У Брэсце на адной з парковак заўважылі рэдкі спорткар Lamborghini Jalpa.

Гэтая мадэль выраблялася ў 1981-1988 гадах. Усяго было выпушчана 419 штук, піша «Вялікі аўтаблог».

Jalpa распрацоўвалася як мадэль, больш даступная для звычайнага чалавека, чым папярэднія суперкары Lamborghini. Дызайнам мадэлі займалася знакамітае атэлье Bertone.

Фота: «Вялікі аўтаблог»

Аўто абсталяванае 3,5-літровым рухавіком V8 магутнасцю 255 конскіх сіл. Максімальная хуткасць — 246 км/г.

Продажы аўто гэтай мадэлі не апраўдалі чаканняў канцэрна, і вытворчасць была згорнутая ў 1988 годзе. Цяпер Lamborghini Jalpa ў добрым стане можа каштаваць каля 100 тысяч еўра. Сустракаюцца прапановы і куды даражэйшыя.

Стала вядома, колькі аўтамабіляў перарэгістравалі з беларускіх нумароў на латвійскія — каб машыны не канфіскавалі

Першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee адкрыліся ў Мінску

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах

Nashaniva.com