У Польшчы будуць судзіць беларуса па абвінавачанні ў шпіянажы
Польская пракуратура накіравала ў суд справу ў дачыненні да беларуса Мікалая К., якога абвінавачваюць у шпіянажы. Разам з ім па гэтай справе праходзіць грамадзянін Польшчы Бернард Ш., паведамляе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
05.11.2024 / 17:01
Абвінавачанаму беларусу 53 гады, грамадзяніну Польшчы — 59. Абодва былі затрыманыя ў сакавіку 2023 года.
Паводле інфармацыі польскай спецслужбы, беларус і паляк збіралі інфармацыю пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па краіне, чыгуначную інфраструктуру, а таксама пра аб'ект Агенцтва ўнутранай бяспекі і вайсковы аэрадром у Бяла-Падлясцы (горад на ўсходзе Польшчы). Яны ж арганізоўвалі сувязь з КДБ Беларусі.
Расследаванне ў дачыненні да падазраваных было распачатае паводле матэрыялаў, сабраных службай вайсковай выведкі Польшчы. Мужчыны нібыта працавалі на беларускія спецслужбы ў 2018-2023 гадах і прызналіся ў «здзяйсненні інкрымінаваных ім злачынстваў».
Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі
Беларус, якога судзяць у Польшчы за шпіянаж, добраахвотна пагадзіўся на адбыццё пакарання
Стала вядома, чаму асуджаную ў Польшчы шпіёнку Дар'ю Астапенку адпусцілі на волю
Суд у Польшчы вынес прысуд чальцам «расійскай шпіёнскай сеткі». Сярод іх ёсць і беларусы