Маладая беларуска прэтэндуе на званне варшавянкі года — чым яна гэта заслужыла?

У Варшаве вызначаюць жанчыну года сярод маладых жыхарак горада. Сярод намінантаў беларуска Ганна Мазярская.

05.11.2024 / 14:34

Ганна Мазярская. Фота: @annakruhlikova

Ганна — самая маладая прадстаўніца ў Варшаўскай жаночай радзе пры мэрыі. Яна ўвайшла туды ў 19 год. Дзяўчына стала лаўрэаткай прэміі для маладзёнаў імя Тадэвуша Мазавецкага за змаганне ў сферы правоў жанчын.

Ганна з'яўляецца адной з заснавальніц ініцыятывы «Запішы ў каляндар», сярод мэт якой — падтрымка маладых жанчын на кіруючых пасадах, а таксама дапамога ў іх жаданні займацца палітыкай.

Дзяўчына вызначае сябе як беларуска-польскую актывістку-феміністку. Яна ўдзельнічала ў агульнапольскім страйку жанчын і актыўна прасоўвае праблемы беларускіх палітвязняў: піша пра іх у сацыяльных сетках і ў медыя.

Ганна з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім. Фота: @annakruhlikova

Дарэчы, прагаласаваць за Ганну ў змаганні за званне варшавянкі года можна да 7 лістапада нават не жывучы ў Польшчы: дастаткова пазначыць адрас электроннай пошты і імя з прозвішчам.

Ганна Мазярская — дачка беларускай тэлевядучай і журналісткі Вольгі Гардзейчык-Мазярскай.

Беларуска ўпершыню паедзе на конкурс прыгажосці «Міс Сусвет». Але не тая, якая перамагла ў нацыянальным адборы

Дуда і Туск у Сейме паспрачаліся пра беларусаў: прэзідэнт абвінаваціў прэм'ера ў тым, што ён хоча пазбавіць іх права на прытулак

«Самая вялікая каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта людзі» — Акудовіч

Nashaniva.com