У Мазырскім раёне знайшлі цела мужчыны з заціснутым у руцэ вяслом
Загінулага выявілі ў затоцы ракі Прыпяць.
05.11.2024 / 12:35
Ілюстрацыйнае фота
Мужчына пайшоў з дому 29 кастрычніка і знік. Знайшлі яго толькі 4 лістапада.
Цела пенсіянера 1959 года нараджэння знайшлі на беразе Прыпяці. У руцэ ў яго было заціснута вясло.
Абставіны здарэння высвятляюцца.