У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У тыктоку — шквал каментаў пра «інэт галімы!».

05.11.2024 / 18:21

Як мы пісалі раней, у Беларусі сталі заўважнымі праблемы з інтэрнэтам. Адпаведныя навіны ў тыктоку сабралі тысячы каментароў: людзі назіраюць такія праблемы.

Прычым тое тычыцца як кліентаў «Белтэлекама», так і мабільных аператараў.

Каментар «Пасля 9 вечара кожны дзень пачынае тармазіць ці ўвогуле прападае як вайфай, так і мабільны інтэрнэт» сабраў больш за 1850 лайкаў.

«У мяне life, і з верасня вельмі дрэнная якасць інтэрнэту», — піша яшчэ адзін карыстальнік.

«А1 рэальна тармозіць, менавіта па вечарах», — дадае другі.

«МТС таксама», — заўважае трэці.

«У мяне з А1 ніколі не было ніякіх праблем, але як стаў кастрычнік, штовечар пачынае дрэнна працаваць», — чытаем у каментарыях.

«Увесь кастрычнік менавіта вечарам з гадзін 18 інтэрнэт жахлівы, відэасувязь выносіць мозг, вісіць тыкток», — наракае яшчэ адзін карыстальнік. 266 чалавек пацвердзілі гэта лайкамі.

Некаторыя звяртаюць увагу на тое, што «Белтэлекам» —манапаліст трафіку ў краіне. Таму, калі праблемы ў «Белтэлекама», то яны будуць і ў іншых аператараў, якія набываюць у яго паслугі.

«Яны папярэджвалі, што [праблемы] будуць дні 2—3 арыенціровачна, але дакладна не больш за тыдзень», — нагадвае яшчэ адзін чалавек.

Асобныя карыстальнікі заўважаюць, што «Белтэлекам» пісаў аб DDoS-атаках па вечарах. Па інфармацыі іншага карыстальніка, у МТС яму сказалі, што на іх «абрынуліся хакеры».

У А1 праблему патлумачылі ўвогуле ўмовамі надвор'я. «Цяпер званілі ў А1, сказалі ўмовы надвор'я», — паведамляе адзін з карыстальнікаў.

У той жа час частка людзей не адчувае ніякіх праблем з інтэрнэтам:

«Не ведаю, у мяне ўсё норм», «У мяне таксама звычайны інэт, як і быў. А сябры ныюць з-за таго, што ў іх інэт галімы».

«Тым часам Кітай тэсціруе 10G», — кпіць адзін з карыстальнікаў.

Аднак найбольшую колькасць лайкаў сабраў каментарый аб тым, што «такія праблемы назіраюцца ўжо чацвёрты год, а не 10 дзён…»

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд

У Беларусі блакуюць VPN. Што адбываецца і як абысці блакаванне?

Nashaniva.com