У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд
У Оршы 4 лістапада судзілі вядомага педагога Наталлю Сізінцаву.
05.11.2024 / 11:15
Наталля Сізінцава — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №2. Яна падрыхтавала выпускнікоў-стабальнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па грамадазнаўстве, піша «Витебск, я гуляю!»
4 лістапада яе судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя — Мікалай Драгуноў. Вынік суда невядомы.
Усяго ўчора на Віцебшчыне судзілі мінімум 13 чалавек па палітычных адміністрацыйных справах: пяць у Глыбокім, па тры ў Оршы і ў Полацку, два ў Лепелі, пішуць праваабаронцы.