У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Інцыдэнт здарыўся 4 лістапада.

05.11.2024 / 10:16

Увечары ў бальніцу шпіталізавалі 13-гадовую дзяўчынку з апёкамі, якія яна атрымала дома. Высветлілася, што дзяўчынка варыла пельмені на газавай пліце, паведамляе МНС.

У працэсе гатоўкі яна нахілілася, каб наліць вады з ракавіны, і ў гэты момант яе майка загарэлася. На дапамогу дзіцяці прыйшла мама, якая знаходзілася ў суседнім пакоі.

Разам яны змаглі патушыць полымя, пасля чаго звярнуліся ў бальніцу. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся. 

Nashaniva.com