Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну
79 гадоў кветкавы нацюрморт хаваўся пад пластом карычневай фарбы на іншым палатне.
05.11.2024 / 10:07
Таямніца была на вачах у гледача з 1961 года, калі карціна «Дзяўчына», напісаная ў канцы XIX стагоддзя, з'явілася ў пастаяннай экспазіцыі, піша News By.
Адкрыццё зрабілі выпадкова: год таму малявінскі партрэт праходзіў першую планавую рэстаўрацыю. Пры аглядзе рэстаўратар звярнула ўвагу на рэльеф, адкуль літаральна выявілася кветка. Прайшло даследаванне.
«Ніткі не характэрныя для палатна. І высветлілася, што большая частка нітак з'яўляецца шоўкам. У нас ёсць хімічныя і фізічныя даследаванні. Зроблены рэнтген і мікраскоп, практычна на 100% большая частка гэтай тканіны складаецца з шаўковых нітак. Шаўковая тканіна досыць дарагая. Якім чынам яна была выкарыстаная, таксама свайго роду загадка», — кажа Юлія Місючэнка, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Сёння і кветкі невядомага аўтара, і партрэт пэндзля рускага мастака Малявіна жывуць паасобку. І іх прэзентуюць у якасці падарунка да 85-годдзя Нацыянальнага мастацкага.
«У бліжэйшай перспектыве мы вельмі хочам стварыць выставу адной карціны і распавесці гісторыю, як рэстаўратары раскрывалі гэты цуд, — кажа Ганна Конанава, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Пакуль жа спецыялісты рыхтуюцца да другога этапу даследаванняў. Трэба пацвердзіць меркаваную датыроўку карціны. Складаней будзе знайсці аўтара.