Стала вядома, колькі аўтамабіляў перарэгістравалі з беларускіх нумароў на латвійскія — каб машыны не канфіскавалі
Згодна з мясцовым законам аб дарожным руху, з 1 лістапада знаходжанне аўто з беларускімі нумарамі на тэрыторыі Латвіі незаконна.
05.11.2024 / 09:47
Як паведаміла Дырэкцыя бяспекі дарожнага руху Латвіі (CSDD), з пачатку года ў гэтай краіне былі перарэгістраваныя 45 легкавых аўтамабіляў, якія раней перамяшчаліся на беларускіх нумарах.
Большая частка — гэта аўтамабілі класа люкс, напрыклад, Tesla, BMW, Mercedes-Benz і Jaguar. Тэмпы, аднак, у CSDD прызнаюць павольнымі.
Са жніўня перарэгістраваныя 17 транспартных сродкаў з Беларусі.
Згодна з мясцовым законам аб дарожным руху, з 1 лістапада знаходжанне аўто з беларускімі нумарамі на тэрыторыі Латвіі незаконна. Яго ўладальнікі павінны былі да гэтай даты альбо перарэгістраваць транспартны сродак, альбо пакінуць краіну.