У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%
ЦВК Малдовы завяршыла падлік галасоў грамадзян, якія прагаласавалі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі 100% пратаколаў за Маю Санду прагаласавалі 55,33% выбаршчыкаў, а за Аляксандра Стаяногла — 44,67%.
04.11.2024 / 16:49
Яўка на выбарах склала крыху больш за 54%. У цэлым удзел у галасаванні прынялі амаль 1,7 мільёна чалавек.
Паводле даных ЦВК, большасць выбаршчыкаў, якія галасавалі на тэрыторыі Малдовы, падтрымалі Стаяногла — 51,19%. Санду атрымала галасы 48,81% выбаршчыкаў. За мяжой Санду падтрымалі 82,83% выбаршчыкаў, Стаяногла — 17,17%.
Стаяногла набраў найбольшую колькасць галасоў у паўночных раёнах краіны, а Санду — у цэнтры і на поўдні Малдовы.
Як паведамляе NewsMaker і Point.md, самымі актыўнымі на выбарах былі грамадзяне ва ўзросце 66—75 гадоў, а найменш актыўнай — моладзь ва ўзросце 18—25 гадоў. Але ва ўсіх узроставых групах зафіксавалі павышаную яўку.
Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове
Малдаўскіх выбаршчыкаў з Расіі вязуць галасаваць у Мінск аўтобусамі і самалётам
У Малдове сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў
Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары