Мінімум два шахеды ноччу зайшлі ў Беларусь
Першы заляцеў 23: 59 у раёне пасёлка Дабранка і трымаў курс у напрамку Гомеля і Рэчыцы.
04.11.2024 / 12:22
Яшчэ адзін прайшоў праз беларускі калідор Славуціч — Прыпяць у 01:38, паведамляе Беларускі Гаюн.
Акрамя гэтага, маніторынгавыя каналы фіксавалі рух у кірунку Беларусі яшчэ трох шахедаў, якія ляцелі з боку Бранскай вобласці, што з імі адбылося далей — невядома.
Дзяжурная авіяцыя ВПС РБ за ноч не падымалася.