КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў «Ордэн». Рашэнне было прынята 29 кастрычніка. 

04.11.2024 / 12:04

Дакумент вызначае фармаванне як «групу грамадзян з ліку прадстаўнікоў дваровых «суполак» (фармаванняў/кааліцый) «Ордэн» пад назвамі «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «Вілія», «Сціплыя матрошкі», а таксама арганізацыю «Суседзі».

У сувязі з фармаваннем у пераліку згадваюцца таксама імёны Ірыны Якаўлевай, Наталлі Даронінай, Дыяны Гаўрылавай, кіраўніка арганізацыі «Суседзі», грамадзяніна Украіны Івана Амеляна.

Таксама ў дакумент унесены «куратары (ментары)»: Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярова, Станіслаў Ботвін, Наталля Лантух.

Паводле праваабаронцаў, супрацоўнікі КДБ падчас рэйдаў 31 кастрычніка — 1 лістапада цікавіліся ў тым ліку дваровымі чатамі.

Nashaniva.com