Мінімум 5 «шахедаў» заляцелі ў Беларусь, адзін з іх знік
Увечары 2 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцела найменей 5 расійскіх «шахедаў», паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
03.11.2024 / 15:56
Першы дрон заляцеў у 21:21 у раёне вёскі Ніжнія Жары.
Далей у 21:39 праз г.п. Камарын зайшла група з трох БПЛА, якія здзяйснялі транзітны пралёт над Беларуссю.
Апошні БПЛА быў заўважаны ў «калідоры» Славуціч — Прыпяць у 22:04. Па стане на 22:38 ён яшчэ знаходзіўся на мяжы з РБ у Чарнобыльскай зоне.
Паводле інфармацыі паветраных сіл УСУ, за ноч у Беларусь паляцеў і не вярнуўся 1 БПЛА. Верагодна, гаворка ідзе менавіта пра апошні дрон у 22:38. Паводле маніторынгавай групы, авіяцыя ВПС РБ не падымалася.