У Германіі ўступілі ў сілу правілы, якія забараняюць мець пры сабе нож
Пакет бяспекі, прадстаўлены ўрадам і зацверджаны парламентам — адказ уладаў на апошнюю хвалю нападаў у Германіі. Цяпер нажы забароненыя на спартыўных мерапрыемствах, фестывалях, канцэртах, выставах і кірмашах, піша Беларуская служба Польскага радыё.
02.11.2024 / 22:56
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
У цягніках і аўтобусах нож цяпер можна перавозіць толькі ў закрытай упакоўцы без лёгкага доступу да яго.
Паліцыя ўжо правяла першыя праверкі па новых правілах на масавых мерапрыемствах, якія ладзяцца ў гэтыя выходныя.
Гэтыя новаўвядзенні звязаныя з тым, што за апошнія месяцы ў Германіі адбыліся шматлікія напады з нажом, у асноўным з боку імігрантаў.
У сувязі з гэтым уводзяцца таксама новыя правілы ў дачыненні да іншаземцаў, якія просяць прытулку ў Германіі. Федэральнае ведамства па справах імігрантаў і бежанцаў цяпер мае права выкарыстоўваць біяметрычныя даныя для ідэнтыфікацыі асоб. Пасля наведвання краіны паходжання асоба, якая раней атрымала прытулак, губляе права на яго — але гэтае палажэнне не распаўсюджваецца на ўкраінцаў.
У сваю чаргу асобы, якія падалі прашэнне аб наданні прытулку ў іншай краіне Еўрасаюза, страчваюць права на ўсе льготы ў Германіі.
У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў
Служба дэмсіл «Адно акно» расказала пра самыя папулярныя запыты
ЕС узмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Прэм'ер Польшчы заявіў, што ў ЕС разумеюць яго міграцыйную палітыку