У Добрушы паставілі тумбу з цытатамі Лукашэнкі ФОТАФАКТ

Добрушская раёнка дала такі загаловак артыкулу: «Як цытаты Лукашэнкі дапамагаюць у працы».

02.11.2024 / 15:07

Фота: Vdobrushe.by

Тумбу паставілі ў выставачнай зале Добрушскай папяровай фабрыкі. Гэта архітэктурная форма ў выглядзе трохграннай прызмы, якая ззяе чырвона-зялёнымі агнямі.

«Ідэя стварэння гэтага экспаната ўзнікла не спантанна. У гонар 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі на фабрыцы запусцілі своеасаблівы чэлендж і знялі відэаролік з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі. Пачын падтрымаў генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынгу «Беларускія шпалеры» Аляксандр Каляда. Ён і прапанаваў увекавечыць словы Лукашэнкі ў асобнай музейнай кампазіцыі», — піша Добрушская раёнка.

Тумба прысвечана візіту Лукашэнкі на прадпрыемства ў кастрычніку 2021 года.

«Гэтыя тры цытаты Аляксандра Лукашэнкі на доўгія гады застануцца для калектыву папяровай фабрыкі заклікам да дзеяння і своеасаблівай дарожнай картай у далейшым развіцці прадпрыемства», — рэзюмуе выданне.

Nashaniva.com