У Мінску адкрылася выстаўка чатырох найлепшых мастакоў апошніх гадоў
Кожны з іх заваяваў перамогу на нацыянальным конкурсе ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва.
02.11.2024 / 12:31
Фота: інстаграм НЦСМ
31 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ) па вуліцы Някрасава, 3 адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва — 2023.
На выставе прадстаўлены працы чатырох мастакоў, кожны з якіх працуе ў сваёй тэхніцы і напрамку: Васіля Васільева, які атрымаў перамогу ў намінацыі «Жывапіс»; Аляксандра Шапо, прызнанага найлепшым у катэгорыі «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»; Усевалада Швайбы, пераможца ў намінацыі «Графіка»; і Марты Шчэрбіч, якая стала найлепшай у катэгорыі «Творчы дэбют».
Фота: інстаграм НЦСМ
Фота: інстаграм НЦСМ
Фота: інстаграм НЦСМ
Фота: інстаграм НЦСМ
Фота: інстаграм НЦСМ
Фота: інстаграм НЦСМ
«Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» праходзіць раз на тры гады і была заснавана Міністэрствам культуры ў 2017 годзе з мэтай адраджэння і папулярызацыі найлепшых традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва, а таксама для прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да дасягненняў у гэтай сферы.
Выстава будзе працаваць да 15 снежня, з 12:00 да 20:00, ад серады да нядзелі.