Ізраіль забіў аднаго з апошніх высокапастаўленых членаў Палітбюро ХАМАС

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе ЦАХАЛ, быў забіты Із ад-Дзін Касам, член Палітбюро ХАМАС, які валодаў паўнамоцтвамі кіраваць нападамі на Ізраіль.

02.11.2024 / 09:15

Ён адказваў за нацыянальныя адносіны, кантралюючы сувязь паміж ХАМАС і іншымі баевікамі ў сектары Газа, заявілі вайскоўцы.

Касаб быў «адным з апошніх высокапастаўленых членаў Палітбюро ХАМАС, якія засталіся ў жывых на тэрыторыі сектара Газы».

 Разам з ім быў знішчаны і яго памочнік, баявік Айман Аеш, піша «Новая газета. Еўропа».

Nashaniva.com