БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Мілане ў беларуса адабралі на вуліцы дарагі гадзіннік

2.11.2024 / 8:38

Nashaniva.com

 У італьянскім горадзе абрабавалі 43-гадовага беларуса.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: паліцыя Італіі

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак каля 19.30 вечара на плошчы П'яцале Селінунце, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

Да нашага суайчынніка, які прагульваўся з сябрам, падышлі двое паўночнаафрыканцаў, нібыта нешта спытаць.

Затым яго штурхнулі, сталі біць нагамі, адабралі гадзіннік Ulysse Nardin коштам 10 тысяч еўра і збеглі.

Цяпер вядзецца расследаванне.

Трэба адзначыць, што адкрытае выкраданне люксавых гадзіннікаў — даволі распаўсюджанае злачынства ў Італіі.

Напрыклад, у тым жа Мілане а 06.00 раніцы наступнага дня на вуліцы Віа Бонэ пяцёра замежнікаў узялі ў кола 35-гадовага італьянца і 33-гадовага аргенцінца і пазбавілі іх дарагіх гадзіннікаў і грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула