Расіяне ўдарылі па дыслакацыі паліцэйскіх у Харкаве, адзін чалавек загінуў, 46 параненыя
Расійская армія ўвечары пятніцы нанесла ўдар па месцы дыслакацыі паліцэйскіх у Харкаве. У выніку загінуў паліцэйскі, яшчэ 46 чалавек, сярод іх паліцэйскія, параненыя.
02.11.2024 / 08:06
Расіяне ўдарылі дзвюма ракетамі. Папярэдне, ўжылі ракеты С-300.
Загінуў палкоўнік паліцыі Андрэй Мацвіенка.
«Палкоўнік паліцыі Андрэй Мацвіенка трагічна загінуў у выніку варожага абстрэлу Харкава. Праваахоўніку было 40 гадоў. Ён аддана служыў грамадству і дзяржаве, забяспечваючы правапарадак у прыфрантавым рэгіёне», — паведаміў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў