Стала вядома, калі будуць уручаць прэмію Ежы Гедройця

Цырымонія ўзнагароджання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 26 лістапада, паведамляе Беларускі ПЭН. Журы вызначыць тры найлепшыя беларускія кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2023 годзе. 

01.11.2024 / 20:39

Фота з архіва Літаратурнага Інстытута (Instytut Literacki)

Таксама ў межах прэміі 25 і 26 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці (plac Solidarności 1) будуць арганізаваныя сустрэчы з беларускімі аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш і яшчэ шмат чаго цікавага. Падрабязную праграму арганізатары абяцаюць апублікаваць неўзабаве. 

Спісы кніг, намінаваных у 2024 годзе, глядзіце па спасылцы. 

Прэмія Ежы Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай Прэміі Ежы Гедройця. Хто трапіў у выніковую шасцёрку?

Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця ў 2024 годзе

Абвешчаны поўны спіс прэміі Гедройця

Прэмія Гедройця распачынае новы сезон

Nashaniva.com