З Мінска ў Мазыр пачынаюць хадзіць электрычкі

З 1 лістапада Беларуская чыгунка адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў на ўчастку Мазыр — Калінкавічы — Мінск.

01.11.2024 / 17:26

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, першы цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа адправіцца з Мазыра сёння ў 17.57 і прыбудзе ў сталіцу ў 21.46. Час у дароз складзе 3 гадзіны 49 хвілін. У гэты ж дзень у 19.38 электрычка выедзе з Мінска, яна дабярэцца да канцавой станцыі Мазыр у 23.50 — за 4 гадзіны 12 хвілін.

З 2 лістапада цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа пачнуць вазіць пасажыраў з Мазыра ў Мінск штодня ў 5.40 і 17.57, а назад у 13.45 і 19.38. Кошт квітка — 16 рублёў 34 капейкі, інвалідам-вазочнікам праезд абыдзецца ў 11 рублёў 44 капейкі.

Увядзенне новай электрычкі стала магчымым пасля завяршэння электрыфікацыі і мадэрнізацыі інфраструктуры ўчастка чыгункі Калінкавічы — Барбароў.

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі

Часова памяняюць графік і маршруты руху цягнікоў і электрычак

Недалёка ад Жодзіна грузавы цягнік збіў аўтамабіль

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Nashaniva.com