Сіноптыкі запланавалі на заўтра снег
Прагноз надвор'я па Беларусі на 2—4 лістапада.
01.11.2024 / 13:32
У суботу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць тылавая частка цыклону, які перамяшчаецца на поўнач Еўрапейскай часткі тэрыторыі Расіі. Воблачна з праясненнямі.
У многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём з мокрым снегам.
На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Ноччу 0.. +6°С, максімальная днём +2..+8°С.
У нядзелю ўначы месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег; днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па заходняй палове краіны з дажджом), месцамі па Віцебскай вобласці — моцны снег, мокры снег.
У асобных раёнах прагназуюцца галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Днём месцамі наліпанне мокрага снега, слабая мяцеліца. Вецер днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты.
Ноччу -4..+1°С, максімальная днём +1..+7°С, па паўночным усходзе краіны 0..-1°С.
У панядзелак таксама снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Ноччу -1..+5°С, максімальная днём складзе ад 0°С па паўночным усходзе да +8°С па паўднёвым захадзе.