У Гродне падлеткі-зачэперы пракаціліся на тралейбусе, а праз пару гадзін іх знайшла міліцыя
Сцвярджаецца, што сем'і дзяцей узятыя пад асаблівы кантроль.
01.11.2024 / 13:35
Скрыншот відэа
Два 13-гадовыя школьнікі сз Гродна ўбачылі ў тыктоку відэа з зачэперамі і вырашылі паўтарыць трук. Яны пракаціліся на знешняй лесвіцы тралейбуса, а затым апублікавалі свой ролік у тыктоку.
Відэа з'явілася сёння раніцай, а ўжо праз некалькі гадзін дзяцей знайшла міліцыя. Сілавікі сцвярджаюць, што ўзялі іх сем'і на асаблівы кантроль.
Ці пакаралі неяк дзяцей, не паведамляецца.