Чыноўнікі прызналі неэтычнай рэкламную акцыю буйной сеткі крам. У чым справа?
Справа тычыцца сеткі крам «Суседзі».
01.11.2024 / 12:37
Скрыншот відэа
Як паведамілі ў прэс-службе МАРГ, прэтэнзіі ў грамадзян з'явіліся да рэкламы калекцыі бірулек «Трэшыкі» ад «Лібрэтыкгруп» (гэта і ёсць сетка крам «Суседзі»).
«Указаная рэклама парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці — у беларускім грамадстве з'яўляецца непрымальным публічнае выкарыстанне (у тым ліку ў рэкламе) жаргонных слоў пра смецце і туалет», — заявілі ў Міністэрстве.
У якасці прыкладу ў МАРГ прывялі імя аднаго з прадстаўленых у калекцыі герояў-трэшыкаў — «Памоіч».
У выніку рэкламадаўцу загадалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні.
МАРГ паведамляе, што прадпісанне выканана — у гандлёвых аб'ектах, у інтэрнэце спынена размяшчэнне (распаўсюд) такой рэкламы.