У Беларусі выпусцілі мармелад у выглядзе трактара

Ён з малінавым смакам.

01.11.2024 / 12:23

Пра выпуск мармеладу ў выглядзе трактара Belarus паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал МТЗ.

Прадаваць мармелад пачнуць з 1 лістапада і толькі ў крамах завода. Цана за ўпакоўку чырвоных малінавых мармеладак — 2,55 рубля.

«Толькі не здзіўляйцеся, калі хутка скончыцца. Вельмі смачны! Але падвозіць абяцаюць рэгулярна», — рэкламуюць прысмакі.

Раней МТЗ выпускаў брэндаваныя глазураваныя сыркі і марозіва.

Nashaniva.com