У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту

У выходныя дні — 2 і 3 лістапада — у Мінску адбудуцца значныя змены ў маршрутах грамадскага транспарту ў сувязі з часовымі абмежаваннямі руху на некаторых вуліцах.

01.11.2024 / 11:41

Субота, 2 лістапада

З 08:00 да 11:00: абмежаванне руху на вул. Кірава.

Змены закрануць аўтобусныя маршруты №№ 1, 3С, 47С, 50С, 69, 79, 102, 119, 175Э, 190Э і тралейбусныя маршруты №№ 3, 6, 16, 20.

З 12:00 да 16:30: абмежаванне руху на плошчы Стары Аэрапорт.

Змены закрануць аўтобусныя маршруты №№ 53, 100, 107, а таксама прыгарадныя аўтобусы слуцкага напрамку.

Падрабязна глядзіце тут

Нядзеля, 3 лістапада

З 08:00 да 10:00 і з 12:30 да 18:00: абмежаванне руху на праспекце Незалежнасці і вул. Леніна.

Змены закрануць аўтобусныя маршруты №№ 1, 69, 100, 115Э, 119С, 300Э і тралейбусны маршрут № 22.

Падрабязна глядзіце тут

Nashaniva.com