У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 кастрычніка.

01.11.2024 / 11:09

Першакурсніцы каледжа вярталіся з заняткаў у інтэрнат. У гэты ж час непадалёк ад іх размаўлялі паміж сабой трое хлопцаў. Старэйшы з кампаніі маладых людзей вырашыў звярнуць на сябе ўвагу дзяўчат і стаў выхваляцца пісталетам, які напярэдадні ў яго дома пакінуў прыяцель, паведамляе СК.

Ён зрабіў некалькі стрэлаў у напрамку дзяўчат, на што адна з іх рэзка адрэагавала, паміж імі завязалася слоўная сварка.

Адышоўшы далей ад хлопцаў, яны прыселі на прыступкі ганка, аднак малады чалавек не сунімаўся, а затым зноў стрэліў у іх бок некалькі разоў. У гэты момант адна з дзяўчат закрыла твар рукамі і закрычала.

З траўмай вока яна была шпіталізаваная.

Следчым праведзены агляд месца здарэння, апытаныя фігурант і відавочцы, канфіскаваны пісталет, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Nashaniva.com