Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах

У аўтамабільных кампаній, якія перавозяць пасажыраў на нерэгулярнай аснове, было тры месяцы на пераафармленне неабходных дакументаў.

01.11.2024 / 09:54

У Беларусі з 1 лістапада пачаў дзейнічаць рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні, піша «Спутнік».

Унесці звесткі пра транспартныя сродкі (аўтобусы і аўтамабілі таксі), кіроўцаў і дыспетчараў у адзіную базу даных перавозчыкі маглі на працягу трох месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня.

Тыя, хто не здолеў гэта зрабіць да 1 лістапада, афіцыйна працаваць не змогуць. Унясенне ў рэестр перавозчыкаў-«нерэгуляраў» будзе адбывацца і пасля 1 лістапада, аднак гэтая працэдура стане ўжо платнай.

Кампаніі, якія будуць працаваць не па правілах (гэта значыць без унясення інфармацыі ў рэестр), рызыкуюць сваімі транспартнымі сродкамі: у такім выпадку дзяржава мае права канфіскоўваць аўтобус або легкавы аўтамабіль. Акрамя з’яўлення рэестра для «нерэгуляраў», цяперашняя рэформа прадугледжвае таксама абавязковую наяўнасць камер відэаназірання (рэгістратараў) у салоне транспартнага сродку — на выпадак канфліктных сітуацый.

Цэны ў таксі не павысяцца?

Як раней паведамілі ў Мінтрансе, павышэння тарыфаў у таксі з 1 лістапада ў сувязі з фарміраваннем рэестра не плануецца. Там нагадалі, што працу па рэгуляванні цэн праводзіць МАРГ. Любая факты, якія ўплываюць на антыманапольнае заканадаўства і парушэнне правоў спажыўцоў, будуць ліквідаваны.

Разам з тым, самі кіроўцы і пасажыры лічаць, што цэны ў бліжэйшы час на паслугі будуць павялічвацца.

Nashaniva.com