У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пацярпеў крушэнне вайсковы верталёт Мі-24. Загінуў беларус

Трагедыя адбылася ўчора, 30 кастрычніка, на ўзлётна-пасадачнай паласе сталічнага аэрапорта Ндола прыкладна ў 11 гадзін раніцы. Прычыны аварыі не называюцца. 

31.10.2024 / 16:01

Камандзірам верталёта быў 64-гадовы беларус Віктар Міхайлавіч Брэжнеў. Ён прайшоў Афганістан. Пражываў у Наваполацку. Ён памёр на месцы, піша тэлеграм-канал «Ад вінта». 

Таксама загінулі два іншыя члены экіпажа.

Nashaniva.com