У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Гук, падобны да выбуху, чулі чытачы «Нашай Нівы» ў розных раёнах горада. 

31.10.2024 / 14:31

Гук, падобны да выбуху, чулі людзі ў розных раёнах горада: ад Малінаўкі да Бараўлян.

«На Зялёным Лузе вельмі гучна, і дом трэсціся пачаў». 

«Я на Сухараве, мне ледзь дзверы ад балкона ў рукі не прыляцелі». 

«Мінск Свет» — добра было чуваць».

«Падумала, што выбух», — пішуць у чатах з Малінаўкі. «У ГЦ — аж вокны трэсліся» — паведамляюць з Нямігі. 

«І ў вёсцы побач з Уруччам».

«На Каменцы таксама аж дзверы задрыжалі».

«Мяне на Мінскім моры нават ударнаю хваляй трохі падштурхнула».

«На Жданах у некаторых магазах тынкоўка посыпалася».

«У Смалявічах таксама было чуваць».

Магчыма, гэта самалёт перайшоў на звышгук. 

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

Дапоўнена. Праз дзве гадзіны з'явіўся каментар Мінабароны. Паведамляецца, што праходзіць планавая праверка дзяжурных сіл СПА.

«Сёння ў рамках праверкі дзяжурных сіл па СПА, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Паўла Муравейкі, быў падняты экіпаж знішчальніка Су-30 СМ.

Дзейнічаючы па зададзенай у межах праверкі кантрольнай цэлі, самалёт павялічыў хуткасць пры наборы вышыні, каб перахапіць вучэбную кантрольную цэль. У такіх выпадках паветранае судна пераходзіць на звышгук. Пры гэтым можа ўзнікаць адчувальны гукавы эфект. Рэжым палёту самалёта адпавядаў правілам бяспекі палётаў», — паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Наталля Гаўрусік.

Nashaniva.com