Дакументы ў ЦВК падала Дзіяна Кавалёва
ЦВК Беларусі прыняў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Дзіяны Кавалёвай кандыдатам у прэзідэнты, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
31.10.2024 / 14:23
Фота: БелТА
Дзіяна Кавалёва — прадпрымальніца з Магілёва.
Такім чынам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў падалі групы Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска, ад Беларускага саюза жанчын Вольгі Чамаданавай, экс-дэпутата Ганны Канапацкай, старшыні Беларускага саюза афіцэраў, генерал-маёра запасу Сяргея Бобрыкава.