Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»
Захад закрываецца ад Беларусі і Расіі сцяной, а падыходы заходніх краін мяжуюць з генацыдам у адносінах да рускіх і беларускіх грамадзян, заявіў Максім Рыжанкоў.
31.10.2024 / 12:56
«Захад сёння закрываецца сцяной, будуе платы. Вы бачыце, што робіцца з пунктамі пропуску на польскім, літоўскім баку. Фактычна гэта такі непрыкрыты падыход да рускіх і беларускіх грамадзян, які мяжуе з генацыдам. Так нельга. Навошта лічыць нас за другі гатунак?» — заявіў Рыжанкоў на Міжнароднай канферэнцыі па бяспецы, што праходзіць у Мінску.
Рыжанкоў дадаў, што Беларусі «ўдаецца ў гэты цяжкі час утрымліваць сябе ад актыўнага ўключэння ў канфлікт» і адыгрываць ролю дзяржавы, якая «спрабуе выбудоўваць агульную міратворчую канфігурацыю ў рэгіёне».