Пенсіянер адправіў больш за 18 тысяч рублёў дзяўчыне з сайта знаёмстваў — аказалася, гэта быў хлопец
Пажылы жыхар Мінска зарэгістраваўся на сайце знаёмстваў і трапіў у пастку.
31.10.2024 / 12:02
Фото: vecteezy / andrewangelov
Профіль на тэматычным сайце 74-гадовы мінчук завёў у маі. Там яму спадабалася адна з дзяўчат, завязалася перапіска.
Размаўлялі яны каля чатырох месяцаў. Пенсіянер купляў у суразмоўніцы інтымныя фота, пералічваў грошы за абяцанні хуткай асабістай сустрэчы і ў доўг нібыта на будаўніцтва кватэры.
Усяго мужчына здзейсніў 141 перавод на суму не менш за 18 тысяч рублёў. У нейкі момант пра гэта даведаўся яго сын: ён западозрыў нядобрае і вырашыў звярнуцца ў міліцыю.
Сілавікі ўстанавілі, што ўсе грошы пенсіянер пералічваў на балансы анлайн-гульняў і казіно, а ад імя жанчыны з ім меў зносіны 26-гадовы жыхар Заводскага раёна сталіцы. У
Заведзена крымінальная справа за махлярства ў буйным памеры.