Аўчарка ў Петрыкаўскім раёне ўкусіла дзяўчынку за твар. Гаспадар заплаціць 21 тысячу рублёў
У Петрыкаўскім раёне судзілі ўладальніка нямецкай аўчаркі, якая нанесла траўмы дзіцяці, паведамляе sb.by.
31.10.2024 / 08:49
Фота: sb.by
Сабака ўкусіла за шчаку дзяўчынку 2013 года нараджэння ў лютым гэтага года. Паводле заключэння эксперта, дзіця атрымала «цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце моцнага знявечання твару».
Дзяўчынка лячылася ў Петрыкаўскай раённай бальніцы, потым — у Мазырскай гарадской і нарэшце — платна ў медыцынскім цэнтры. Пры гэтым працэс аднаўлення яшчэ не скончаны.
Бацькі звярнуліся ў суд, каб спагнаць кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды з уладальніка аўчаркі.
Мужчына павінен выплаціць штраф 600 рублёў. Яшчэ ён абавязаны кампенсаваць матэрыяльную шкоду 778 рублёў.
А за маральную шкоду з мужчыны спагналі нашмат больш — 21 тысячу рублёў