У Мінск прыходзіць сетка дастаўкі піцы, якая перад тым раскруцілася ў рэгіёнах
У першыя дні лістапада ў Мінску адкрыецца сетка дастаўкі сушы-ролаў і піцы «Капібара». Раней гэты праект актыўна развіваўся ў рэгіёнах Беларусі і цяпер прадстаўлены ў 26 гарадах. Зарадзілася ж такая дастаўка ў расійскім Смаленску, а цяпер развіваецца праз франшызу, піша Office.life.
30.10.2024 / 20:50
Фота: Яндэкс-карты
Як высветліла выданне, першы пункт «Капібары» адкрыецца ў ЖК «Мінск Свет». Франшызу набыла кампанія «Квока».
Канстанцін Шавякоў, дырэктар гэтай кампаніі, расказаў, што ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў трох пунктаў «Капібара» ў Віцебску. Там дастаўка з'явілася ў 2021 годзе.
«За шэсць гадоў сетка нядрэнна развілася ў рэгіёнах, а ў Мінск вырашылі зайсці, таму што пара», — кажа ён.
Спачатку пункт будзе працаваць у «Мінск Свеце» як сэрвіс дастаўкі сушы-ролаў, піцы, стартараў. Калі ж наладзяць тэхнічныя моманты, то запусцяць і фармат ежы навынос. Будзе і некалькі пасадачных месцаў, але мэты развівацца як поўнафарматная кавярня не ставіцца.
У 2017 годзе дастаўка «Капібара» ўжо спрабавала працаваць у Мінску, але пасля праект перавялі ў Баранавічы.
У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»
У Мазыры ў гандлёвы цэнтр прыйшла каза ВІДЭА
Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення
«Пасылка не можа быць дастаўлена». У махляроў новы метад — яны прадстаўляюцца поштай